IV Нацыянальны форум «Музеі Беларусі». Пераможцы конкурсу

4-6 кастрычніка ў г. Брэсце праходзіў IV Нацыянальны форум «Музеі Беларусі». Удзельнікамі форуму былі 126 музеяў краіны, а таксама выдавецтвы і арганізацыі, якія вырабляюць абсталяванне для музеяў, турагенствы і тураператары, і тыя хто так ці інакш звязаны з музеямі і музейнай справай. Музеі паказалі свае экспазіцыі і выставачныя праекты, падзяліліся новымі ідэя, прадэманстравалі новыя спосабы ўзаемадзеяння з наведвальнікамі.

Многія з музеяў прынялі ўдзел у конкурсе прафесійнага майстэрства.

Мы рады павіншаваць пераможцаў конкурсу!!!

 

Намінацыя «За лепшую культурна-адукацыйную праграму»:

дыплом І ступені

Навукова-даследчая і асветная ўстанова культуры «Нацыянальны Полацкі гісторыка-культурны музей-запаведнік» (Дзіцячы музей) — культурна-адукацыйная праграма «Укараненне музейна-педагагічных тэхналогій у адукацыйны працэс дашкольнай установы».

дыплом ІІ ступені

Установа культуры «Магілёўскі абласны краязнаўчы музей імя Е. Р. Раманава» — інклюзіўны праект «Музей і дзеці».

дыплом ІІІ ступені

Дзяржаўная гісторыка-культурная ўстанова «Музей-сядзіба М. К. Агінскага» — культурна-адукацыйная праграма «Карані і крона».

Спецыяльны дыплом журы:

Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Міханавіцкая сярэдняя школа» (народны музей «Гісторыя пасёлка Міханавічы») — культурна-адукацыйная праграма «Дыялог пакаленняў»”;

Установа культуры «Смаргонскі гісторыка-краязнаўчы музей» — праект «Захаваем культуру разам: Смаргонь кірмашовая».

 

Намінацыя «За навацыі ў музейнай дзейнасці»:

дыплом І ступені

Установа «Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы» — інклюзіўная музейна-педагагічная праграма для дзяцей з аўтызмам «Побач і разам»;

Установа «Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь» — інклюзіўныя праекты ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь у 2017—2019 гг.

дыплом ІІ ступені

Установа культуры «Музей “Віцебскі цэнтр сучаснага мастацтва» — «Музей гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча. Навацыйныя тэхналогіі для сувязі гісторыі і сучаснасці».

дыплом ІІІ ступені

Установа культуры «Брэсцкі абласны краязнаўчы музей» — праект «Атрыбуцыя і рэстаўрацыя: найноўшыя тэхналогіі».

Спецыяльны дыплом журы:

Установа культуры «Клічаўскі краязнаўчы музей» — «Выставачная зала музея — пляцоўка для самарэалізацыі людзей з абмежаванымі магчымасцямі Клічаўскага рэгіёна»;

Установа культуры «Кобрынскі ваенна-гістарычны музей імя А. В. Суворава» — выкарыстанне дапоўненай рэальнасці ў экспазіцыі «Ажыўшы мундзір».

 

Намінацыя «За лепшае музейнае выданне»:

дыплом І ступені

Установа «Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны» — каталог «Рукапісныя часопісы беларускіх партызан».

дыплом ІІ ступені

Установа «Музей „Замкавы комплекс «Мір»“» — калектыўная манаграфія «Князья Витгенштейны и их владения в XIX веке», зборнік дакументаў і матэрыялаў «Мір Радзівілаў: замак, мястэчка, графства (1568—1813)», каталог міжнароднай выставы «Ultimaratioregum. Беларусь у Паўночных войнах сярэдзіны XVII— пачатку XVIIІ стст.».

дыплом ІІІ ступені

Установа «Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы» — ілюстраваны альбом-каталог «Янка Купала: „Я адплаціў народу, чым моц мая магла…“. З мастацкай калекцыі Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы».

Спецыяльны дыплом журы:

Дзяржаўная ўстанова «Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік „Нясвіж“» — кніга-альбом «Нясвіж. Палацава-паркавы ансамбль. Сады і паркі»;

Дзяржаўная ўстанова «Лідскі гісторыка-мастацкі музей» — літаратурна-мастацкае выданне Каладзяжнай А. А. «Память — главный свидетель. Воспоминания очевидцев-лидян о Великой Отечественной войне».

 

Намінацыя «За лепшае прадстаўленне музея на экспазіцыі форуму»:

дыплом І ступені

Дзяржаўная ўстанова культуры «Музей бітвы за Днепр», дзяржаўная ўстанова культуры «Брагінскі гістарычны музей з карціннай галерэяй», установа культуры «Рэчыцкі краязнаўчы музей», дзяржаўная ўстанова культуры «Хойніцкі раённы краязнаўчы музей» — экспазіцыя «Дняпроўскі музейны кластар»

дыплом ІІ ступені

Дзяржаўная гісторыка-культурная ўстанова «Гомельскі палацава-паркавы ансамбль» — экспазіцыя «Музейныя гі100рыі!»

дыплом ІІІ ступені

Установа культуры «Музей гісторыі Магілёва» — экспазіцыя «Магдэбургскі Магілёў XVI–XVIII cтст.»

Спецыяльны дыплом журы:

Установа «Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы» — экспазіцыя «М 75»;

Дзяржаўная ўстанова культуры «Жлобінскі гісторыка-краязнаўчы музей» — экспазіцыя «Дзяцінства, апаленае вайной»;

Дзяржаўная ўстанова культуры «Калінкавіцкі краязнаўчы музей» — экспазіцыя «Калінкавіцка-Мазырская аперацыя»;

Установа культуры «Музей „Віцебскі цэнтр сучаснага мастацтва“» — экспазіцыя «Музей гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча. Дыялог. Гісторыя. Сучаснасць».

 

Намінацыя «За лепшы экспазіцыйна-выставачны праект»:

дыплом І ступені

Дзяржаўная ўстанова «Чэрвеньскі раённы краязнаўчы музей» — стварэнне экспазіцыі «Кампазітар Станіслаў Манюшка — дзеяч беларускай музычнай культуры».

дыплом ІІ ступені

Дзяржаўная ўстанова «Мемарыяльны комплекс „Брэсцкая крэпасць-герой“» — пастаянная экспазіцыя «Летапіс Брэсцкай крэпасці».

дыплом ІІІ ступені

Дзяржаўная ўстанова «Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь» — экспазіцыйны праект «Беларусь: адраджэнне духоўнасці»;

Установа культуры «Магілёўскі абласны краязнаўчы музей імя Е. Р. Раманава» — стварэнне экспазіцыі музея гісторыі Магілёўскага аддзялення Беларускай чыгункі «Чыгуначная гісторыя Магілёўшчыны: магістраль з мінулага ў будучыню».

Спецыяльны дыплом журы:

Дзяржаўная ўстанова «Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік „Нясвіж“» — часовая экспазіцыя «Заходняя Беларусь: гісторыя паўсядзённасці»;

Установа «Музей „Замкавы комплекс «Мір»“» — міжнародны выставачны праект «ULTIMA RATIO REGUM. Беларусь у Паўночных войнах сярэдзіны XVII — пачатку XVIII стст.».

 

Пераможцы конкурсу ў намінацыях на спецыяльную прэмію «За вернасць прафесіі», «За лепшую партнёрскую дзейнасць», «Ідэі маладых»:

Намінацыя «За вернасць прафесіі» — дырэктар навукова-даследчай і асветнай установы культуры «Нацыянальны Полацкі гісторыка-культурны музей-запаведнік» Джумантаева Тамара Аляксандраўна.

Намінацыі «За лепшую партнёрскую дзейнасць» — установа культуры «Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей» за экспазіцыйны праект «Пётр Шумаў. Вяртанне дадому».

Намінацыя «Ідэі маладых» — дзяржаўнуя ўстанову «Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь» за экспазіцыйныя праекты «1918: БНР — Ідэя. Край. Дзяржава (Крок да Незалежнасці)» і «1919: Беларуская рэспубліка (да 100-годдзя абвяшчэння БССР і 95-годдзя абвяшчэння беларусізацыі)».

 

Пратакол пасяджэння журы конкурсу IV Нацыянальнага форуму «Музеі Беларусі»