Виртуальная выстава "Мінулых гадоў жывая памяць"


14 ліпеня 1941 г. Мсціслаў быў акупаваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі. У буйных населенных пунктах раёна населенных пунктах раёна, былых цэнтрах сельскіх саветаў Шамава, Курманава, Забалацце і інш. размясціліся валасныя ўправы, а пры іх – умацаваныя нямецка-паліцэйскія гарнізоны і паліцэйскія ўправы. Асабліва жорстка абыходзіліся захопнікі з яўрэйскім насельніцтвам.
ПАДПОЛЬНЫ І ПАРТЫЗАНСКІ РУХ.
Ўжо ў першыя месяцы акупацыі ў раёне пачалі дзейнічаць две падпольныя групы з мясцовых настаўнікаў і врачоў. У ліпені-верасні 1941 г. на Мсціслаўшчыне з’явіліся першыя партызанскія атрады. На тэрыторыі раёна дзейнічалі “Неўстрашымы” і “Чапай” – партызанскія атрады Д.А. Журбы, П.Е. Казанакава, 14-я Цемналесская брыгада і партызанскі полк “Трынаццаць”. Разам з партызанскімі атрадамі ў весках Пустынкі, Курманава, Чорная сасна і інш. дзейнічалі падпольныя паттрыятычныя группы. Падпольныя камсамольска-маладзёжныя арганізацыі дзейнічалі, ў прыватнасці, у весцы Падказелле, на станцыі Ходасы. Апрача баявых акцый яны распаўсюджвалі газеты “Савецкая Беларусь” і “Партызан Мсціслаўшчыны”, выпускалі лістоўкі.
ГЕРОІ САВЕЦКАГА САЮЗА – НАШЫ ЗЕМЛЯКІ.
Вальваценка Іван Кірылавіч.
Нарадзіўся 15 красавіка 1915 г. Удзельнік абароны Львова, Ленінграда, Масквы, Курскай бітвы, Берлінскай і Пражскай аперацый. Вызначыўся ў баях пад Кіевам. Да 1946 г. служыў у Савецкай арміі, капітан.
Ганчароў Якаў Ігнатавіч.
Нарадзіўся 23 сакавіка 1914 г. З чэрвеня 1941 г. на Заходнім, Паўднева-Заходнім, Сталінградскім, Данскім, Цэнтральным, Беларускім, 1-м Беларускім франтах.Удзельнік вызвалення Харкава, Кіева, Гомеля, Бабруйска, баёў на террыторыі Польшчы, Германіі. Да 1954 г. Служыў у арміі, маёр.
Жыгуноў Уладзімір Раманавіч.
Нарадзіўся 20 сакавіка 1920 г. Удзельнік баёў пад Курскам, Палтавай, Крывым Рогам, Кіраваградам, вызвалення Польшчы, Румыніі, Чэхаславакіі, баёў на терыторыі Германіі. Да 1960 г. у Савецкай арміі, палкоўнік.
Качанаў Яўген Іванавіч.
Нарадзіўся 20 жніўня 1915 г. Сяржант, камандзір стралковага аддзялення 416-га стралковага аддзялення 416 стралковага палка 112-й стралковай брыгады, вызначыўся ў баях на Одзеры, калі 28 студзеня 1945 г. асабістым прыкладам падняў байцоў у атаку. Загінуў у гэтым баі.
Паўловіч Іван Міхайлавіч.
Нарадзіўся 7 сакавіка 1896 г. Вызначыўся пры вызваленні Беларусі. 24 чэрвеня 1944 года арганірзаваў фарсіраванне р. Бярэзіны, у ліку першых варваўся ў Бабруйск. Загінуў у баі пад Брэстам 19 ліпеня 1944 г.
Рудкін Піліп Мікітавіч
Нарадзіўся 27 лістапада 1893 г. Удзельнік Сталінградскай, Курскай бітваў, баёў у Польшчы, Усходняй Прусіі. Вызначыўся у баях пад Кантэміраўкай, Валуйкамі, Харкавам.

ПОЎНЫЯ КАВАЛЕРЫ ОРДЭНА СЛАВЫ З МСЦІСЛАЎШЧЫНЫ.
Войтаў Дзмітрый Фёдаравіч.
4 сакавіка 1994 г. Д.Ф. Войтаў, гвардыі чырвонаармеец, разведчык 213-га стралковага палка 71-й стралковай дывізыі, атрымаў ордэн Славы 3 ступені. 31 ліпеня 1944 г. быў узнагароджаны орденам славы 2 ступені. 17 красавіка 1945 г. зноў быў узнагароджаны ордэнам Славы 2 ступені. Так наш зямляк стаў кавалерам трох ардэноў славы, але два з іх аднолькавыя, другой ступені. Загадам № 535 ад 17 снежня 1996 г.адбылося пераўзнагароджванне: Д.Ф. Войтаву быў уручаны ордэн Славы 1 ступені.
Мінчанкоў Міхей Мітрафанавіч.
Камандзір стралковага аддзялення, снайпер, сяржант Мінчанкоў вызначыўся у баях на тэрыторыі Літвы і Усходняй Пруссіі. За час вайны знішчыў 125 варожых салдат і афіцэраў.

ВЫЗВАЛЕННЕ
Пераадольваючы супраціўленне ворага, войскі 49-й арміі Заходняга фронту (камандуючы генерал-лейтэнант І.Ц. Грышын) на досвітку фарсіравалі Віхру і вызвалілі Мсціслаў. Горад быў вызвалены ў ходзе Смаленска-Рослаўскай наступальнай аперацыі (15 верасня – 2 кастрычніка) часцямі 49-й арміі (334-я стралковая дывізыя, 196-я асобная танкавая брыгада, 54-ы гвардзейскі мінатётны полк). У вызваленні раёна ўдзельнічалі 277-я стралковая дывізія, 36-я асобная стралковая брыгада, 70-я Верхнедняпроўская, 139-я і 49-я стралковыя дывізыі. Першымі вайшлі ў Мсціслаў разведчыкі 412-й асобнай разведроты 344-й стралковай дывізыі Пятроў, Чурсін, Ларыёнаў, Гаўрылаў, Еўдакімаў. У ноч з 27 на 28 верасня яны пераправіліся праз раку Віхра і зрабілі абходны манеўр, зайшлі з тылў, далажылі камандаванню аб варожых вузлах супраціўлення і адкрылі аўтаматны агонь па адступаючых фашыстах. У Мсціславе дзесяткам салдат, сяржантаў і афіцэраў былі ўручаны ордэны і медалі за праяўленую мужнасць.
Адразу ж пасля выгнання акупантаў мсціслаўцы прыняліся за аднаўленне разбуранага горада. У вызваленным горадзе размясціўся штаб 49-й арміі Заходняга фронту, а затым штаб 2-га Беларусскага фронту. Значны час у Мсціславе дзейнічалі курсы малодшых лейтэнантаў 49-й арміі і палітаддзел 277-й Рослаўскай стралковай дывізыі.
Цяжкія страты пакінулі два гады ваеннага ліхалецця. Было спалена шмат грамадскіх пабудоў, выведзены са строю льнозавод, хлебапякарня, амаль не засталося прамысловых і машынна-транспартных станцый. Але самымі цяжкімі стратамі безумоўна былі людскія жыцці… 6500 жыхароў раёна загінулі на вайне, 1645 мірных грамадзян былі закатаваны фашыстамі, вывезены на катаргу 866 юнакоў і дзяўчат…

441